Твой Бескаштоўны Рэпетытар

Рыхтуем да экзаменаў па беларускай мове
праз інтэлектуальную анлайн-платформу



Нас падтрымліваюць:

Колькасць абітурыентаў, якія здаюць беларускую мову, з кожным годам толькі памяншаецца:

А асноўныя метады падрыхтоўкі да
экзаменаў па беларускай мове маюць свае вялікія недахопы:
Нізкая эфектыўнасць
ды сістэмнасць падрыхтоўкі

Вялікі кошт навучання
(ад 1000$)

(51% абітурыентаў)
Самастойная падрыхтоўка
(28% абітурыентаў)
Праца з асабістым
рэпетытарам
Мы прапануем стварыць новы метад падрыхтоўкі да экзаменаў, каторы стане чымсьці сярэднім паміж самастойнаю падрыхтоўкаю абітурыентаў ды іх працаю з рэпетытарам.
Мы распрацоўваем адукацыйную анлайн-платформу, каторая ўзаемадзейнічае з навучэнцамі падчас заняткаў ды падпарадкоўваецца пад іх акадэмічны ўзровень

Быццам бы яны ўзаемадзейнічаюць з жывым настаўнікам!

Як гэта працуе
  • Праглядайце відэаролікі па навучальных тэмах
    Запісаныя актывістамі філалагічнага факультэта па прынцыпе "роўны навучае роўнага" ды пад куратарствам метадыстаў-філолагаў.
  • Узаемадзейнічайце з лектарам падчас навучання
    Адказвайце на пытанні лектара ва ўсплываючым акне сайта. Наш сэрвіс зменіць наступны ход відэазанятка ў залежнасці ад вашага адказу.
  • Выконвайце інтэрактыўныя тэсты пасля заняткаў
    Сэрвіс адразу пакажа вам вашы памылкі ды паспрабуе патлумачыць тое, што вам незразумела.
  • Атрымоўвайце медалі ды званні за поспехі
    Гэтыя ўзнагароды змогуць пабачыць вашы настаўнікі ды іншыя ўдзельнікі курсаў.
І ўсё гэта
  • БЕСКАШТОЎНА
    .
  • СІСТЭМНА
  • ІНТЭРАКТЫЎНА
  • ПАДЧАС ГУЛЬНІ

Праект распрацоўваюць студэнты:
  • Філалагічнага факультэта БДУ
    Метадычная ды навуковая часткі праекта
  • Механіка-матэматычнага факультэта БДУ
    Сэрвісная ды тэхнічная часткі праекта
Мы выхоўваем любоў да беларускай мовы сярод маладога пакалення нашай краіны ды ствараем яе моладзевы імідж.
Далучайся да нашай каманды:
Моладзевы праект
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website